Як падняць свой узровень беларускай мовы за лета?
Лета - добры час для адпачынку, але таксама гэта час, калі можна ўвесці новыя звычкі і традыцыі, на якія напрацягу вучэбнага года не хапала часу. Сёння разбярэмся, як можна падвысіць узровень валодання беларуская мовай за лета - спакойна, легка і нават весела, за 10 хвілін у дзень.
Для пачатку - тошкі матывацыі: вывучэнне новых слоў дапамагае развіваць разумовыя і камунікацыйныя здольнасці як дзяцей так і дарослых. Гэта можна разглядаць як трэніроўкі для мозга сучасных людзей, якія бавяць доўгі час з гаджэтамі. Да таго ж свабоднае валоданне мовай значна аблягчае вучэбны працэс і паляпшае адзнакі. Так што прапануем вам некалькі пунктаў на выбар.
Для самых маленькіх:
Найлепшы і просты варыянт - калыханка, якую можна зрабіць рытуалам адыходу да сну. Плюсы: яна ідзе ў адзін і той жа час, падрыхтоўвае да адпачынку, паказвае мультфільм і там гучыць песня, якую ведаюць усе бацькі. Важны момант - дарослыя павінны тлумачыць пра што ідзе размова, паясняць незразумелыя словы. Таксама можна разбрать і саму песню-калыханку, каб дзеці адразу правільна разумелі яе сэнс і легка запаміналі. Калі вы не ведаеце нейкіх слоў - можна хуценька паглядзець онлайн перакладчык. І потым песню-калыханку можна спяваць разам перад сном.
Таксам можна знайсці вядомыя мультфільмы ў перакладзе на беларускую мову і глядзець з беларускімі субтытрамі. Не рэкамендуецца ўключаць субтытры-пераклад на рускай мове, таму што нам трэба візуальна запамінаць словы. Хутчэй за ўсе, вы самі інтуітыўна зразумееце ўсе фразы з кантэксту. Ну а калі сустрэнецца нешто зусім новае, то лепей паставіць відэа на паузу і незразумелае слова падглядзець ў перакладчыку.
Пашукайце ў інтэрнэце кароткія дзіцячыя вершыкі, песенкі, лічылкі.
Іх можна разбіраць па словах і вывучаць на памяць. Асабліва падыходзць такія творы, дзе пералічваюцца колеры, назвы месяцаў, жывёлы.
Маленькі лайфхак: вывучэнне мовы, вершыкаў і песенак не павінна быць “важным мерапрыемствам”. Працэс можа быць абсалютна натыўным, інтэграваным у жыццё. Напрыклад, вы знайшлі цікавы вершык, альбо песенку пра ката. Убачылі ката на малюнку, на вуліцы - звярнулі ўвагу: глядзі, які коцік бяжыць. А якга ён колеру (па руску)? А на іншых мовах ведаеш як называецца гэты колер? На англійскай мове гэта так, па-польску гэта так, а па-беларуску гэта так. А ведаеш, есць пра ката такі вершык? А разумееш, што гэта значыць? Расказваеце вершык, тлумачыце. Можна потым гэты вершык паўтараць раз ад разу, пакуль не запомніцца.
Для дзяцей школьнага ўзросту можна прапанаваць і іншыя актыўнасці.
Для гэтага пункта нам не трэба ніякіх дадатковых матэрыялаў, рэальнае жыццё і гарадское асяроддзе - лепшы і бескаштоўны падручнік. Паглядзіце на вуліцы вакол сябе - дзе вы бачыце назвы па-беларуску? Гэта можа быць назвы вуліц, крамы, прыпынкі транспарту. Патлумачце, што гэта значыць. Па-першае, так дзеці будуць лепей запамінаць назвы гарадскіх аб’ектаў, а па-другое - пашыраць свой слоўнікавы запас.
Напрыклад - вуліца Кастрычніцкая. Што такое “кастрычнік”, ведаеш? Гэта такі месяц па-беларуску. А якія месяцы ты яшчэ ведаеш? А як называецца месяц, калі ў цябе дзень нараджэння? Гэта прыклад, калі вы можаце вельмі проста падрымаць дыялог, і некалькі новых слоў вам дакладна забяспечаны. Не бойцеся паказаць, што вы самі не ведаеце чагосці, лепш паказвайце вашу зацікаўленасць - а невядомае слова заўсёды пожна падглядзець у перакладчыку альбо слоўніку.
“Што ты бачыш?” Калі вы гуляеце на вуліцы, альбо дзесці дпачываеце, такая гульня цікавая і для дарослых і для дзяцей. Адзін чалавек загадвае: я бачу нешта вялікае, блакітнае, далекае. Другі адгадвае - неба. А я бачу нечша белае, невялікае, круглае (кубачак кавы).
Таксама можна проста называць прадметы вакол сябе, (напрыклад: дарога, машыны, дрэвы, дом, стол, талерка з ягадамі). Задача назваць ад 10-ці і болей словаў па-беларуску.
Беларускамоўны каляндар на бачным месцы таксама дапамагае вывучаць і запамінаць новыя словы, назвы месяцаў, а таксама ненавязліва прапануе пачытаць займальную інфармацыю невякікага аб’ёма. Можна карыстацца гэтым інструментам, тым больш зараз выдаецца шмат сучасных адрыўных календароў з малюнкамі на розныя тэмы.
Таксама калі вы знойдзеце ў продажы карткі са словамі па-беларуску, гэта таксама будзе займальны інструмент развіцця мовы. Звычайна ў анатацыі ёсць свае прыклады і ідэі, як выкарыстоўваць такія карткі для ўрокаў і для дома. Прыклады картак можна знайсці ў інтэрнэце і нарукаваць, альбо зрабіць самастойна.
Ну і апошняе, і найважнейшае - кнігі. Але гэта хутчэй парада для дарослых. Найлепшае рашэнне - чытаць самім і заахвочваць дзяцей, тады гэта будзе для іх рэальны прыклад. Калі дзеці таксама чытаюць, нават 10 хвілін у дзень, іх маўленне і пісьмовая мова на інтуітыўным узроўні становіцца больш правільнай, нашмат багацейшай, адзнакі адразу стануць больш высокімі - нават без вывучэння ўсіх правіл граматыкі.
Але будзем рэалістамі, чытаючых дарослых, а тым больш дзяцей - няшмат. Добрая навіна - пачаць чытаць ніколі не позна, нават дарослым. Можна абіраць тэксты і тэмы, якія падабаюцца вам самім. Класіка са школьнай праграмы можа давацца больш цяжка, з-за несучаснай лексікі, не самых актуальных тэм. Таму выбірайце іншыя творы і класічных і сучасных аўтараў, чытайце самі і заахвочвайце дзяцей, дамагайце ім разбіраць тэксты школьнай праграмы.
Вывучэнне мовы можа быць цікавым і не складаным працэсам, калі пазітыўна ставіцца да яго і разумець навошта гэта вам парэбна. Чым раней вы пачнеце, тым будзе лягчэй. Галоўнае - рабіць усё ў форме гульні, мягка і паслядоўна, не ператвараць навучэнне у прымушэнне. Не стаўце дзецям мэту “прачытаць кнігу / вывучыць словы любым чынам”. Стаўце мэту паказаць “беларуская мова таксама ёсць у нашым побыце і гэта абсалюта нармальна ведаць дзве родныя мовы адразу”. Дзеці могуць не і вывучыць усе вершы, не дачытаць кнігу, але калі летам (а лепш і напрацягу года) вы паспрабуеце розныя прапанаваныя варыянты, у школе вашым вучням будзе значна прасцей і гэта дакладна паўплывае на іх адзнакі.
